Гродзенца пакараюць за жарт пра бомбу ў будынку суда, паведаміў начальнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Жыхар Гродна 16 снежня прыйшоў у суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Ахоўнік на ўваходзе пацікавіўся, што знаходзіцца ў яго ў пакеце, на што 40-гадовы мужчына вырашыў пажартаваць і адказаў: «Бомба». Жартаўніка адразу ж затрымалі, на месца выехала следча-аператыўная група.

Як высветлілася, дзіўным прадметам у пакеце аказалася металічная скрынка з дзвюма зараднымі прыладамі для тэлефонаў, якая небяспекі не ўяўляла.

Распачатая крымінальная справа па ч.1 арт 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы). Санкцыі па дадзеным артыкуле прадугледжваюць як штраф, так і пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў, растлумачыў Яўген Дудко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?