Мабільны аператар life:) адклаў павышэнне кошту паслуг, паведамляе ў прэс-служба кампаніі.

«Па тэхнічных прычынах падлучэння і пераход на новыя тарыфныя планы часова недаступныя», - гаворыцца ў паведамленні аператара. У сувязі з гэтым life:) прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Аб змене ўмоваў абслугоўвання і запуску новых тарыфных планаў будзе паведамлена дадаткова на сайце кампаніі.

Раней паведамлялася, што абноўленыя пакеты паслуг «S», «M» і «L» і новы «XXL» будуць дзейнічаць з 17 снежня. Іх кошт у параўнанні з ранейшымі тарыфнымі планамі павінен быў павялічыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0