Галандскі футбольны трэнер Гус Хідынк прыбыў у Лондан на перамовы з кіраўніцтвам «Чэлсі», якія засталіся без настаўніка пасля скасавання кантракту з Жазэ Маўрынью.

Getty

Getty

У выпадку поспеху перамоваў Хідынк узначаліць клуб на часовай аснове. Як стала вядома Бі-бі-сі, абмеркаванне фінансавых умоў трэнер пакінуў сваім памочнікам, а сам надае асноўную ўвагу турнірным задачам і спартыўным аспектам сваёй працы.

Пра скасаванне кантракту з Жазэ Маўрынью «Чэлсі» абвясціў 17 снежня. У паведамленні гаварылася, што на такі крок бакі пайшлі па ўзаемнай згодзе. Клуб таксама адзначыў, што трэнер застанецца для «Чэлсі» важным чалавекам і можа разлічваць на цёплы прыём.

Памер няўстойкі, якую выплаціць клуб, не выдаецца. Брытанскія журналісты сцвярджаюць, што яна складзе каля 12 млн фунтаў (амаль 18 млн даляраў). Да гэтага ў прэсе фігуравалі і больш буйныя лічбы, але яны адносіліся да скасавання кантракта ў аднабаковым парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?