Папа Францішак прызнаў другі цуд, здзейснены маці Тэрэзай. Гэта дазволіць прылічыць гэтую каталіцкую манашку і лаўрэатку Нобелеўскай прэміі міру да ліку святых ужо ў наступным годзе.

cnn.com

cnn.com

Рашэнне аб кананізацыі прымаецца пасля пацверджання тэолагамі Ватыкана здзяйснення прэтэндэнтам двух цудаў.

Тэолагі прызналі цудам невытлумачальнае вылячэнне бразільца са шматлікімі пухлінамі галаўнога мозгу, гаворыцца ў газеце Канферэнцыі італьянскіх каталіцкіх біскупаў Avvenire.

Чакаецца, што маці Тэрэза будзе кананізаваная ў верасні наступнага года. Яна была прылічаная да ліку блажэнных ў 2003 годзе — гэтай першы неабходны крок для кананізацыі.

Тады папа Ян Павел II прызнаў яе першы цуд: ён заявіў, што вылячэнне індыйскай жанчыны ад пухліны ў брушной паражніне стала вынікам боскага ўмяшання маці Тэрэзы. Гэтае меркаванне аспрэчвалі індыйскія рацыяналісты.

Манашка, якая атрымала Нобелеўскую прэмію міру за дапамогу бедным у трушчобах індыйскага горада Калькута, памерла ў 1997 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?