Газета Financial Times апублікавала рэйтынг самых стыльных людзей адыходзячага года. У пералік уключаныя як мужчыны, так і жанчыны. Сярод «стыляг» палітычныя дзеячы, музыкі, акцёры і іншыя знакамітасці, прычым па пэўных месцах яны не расстаўленыя.

Франсуа Алянд, фота Reuters

Франсуа Алянд, фота Reuters

У спіс трапілі прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд, а таксама брытанскі прынц Гары. Стыльнымі персонамі названыя і іншыя палітыкі: былая першая лэдзі ЗША Хілары Клінтан, міністр фінансаў Вялікабрытаніі Джордж Осбарн і прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо.

Да ліку самых стыльных персон таксама залічаныя актрысы Сiенна Мілер, Джэніфер Лоўрэнс, Дакота Джонсан, Джуліяна Мур і Леа Сейду. Таксама былі адзначаныя рэжысёр сёмага эпізоду «Зорных войнаў» Джэй Джэй Абрамс і акцёр Колін Фарэл. Парадавалі складальнікі спісу і папулярнага спевака Джасціна Бібера.

Прынц Гары, фота АР

Прынц Гары, фота АР

Не абыйшоўся рэйтынг без мадэляў, у яго патрапілі Лінейзі Мантэрэ і Кендал Джэнеру.

Акрамя гэтага, у спіс трапілі футбольны трэнер Кіке Санчэс Флорэс, пісьменнік Марлон Джэймс, удзельнік групы One Direction Гары Стайлс, дачка Ванэсы Парадзі і Джоні Дэпа — Лілі-Роўз Дэп, спявачка і паэтка Паці Сміт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?