Спіс самых мудрагелістых пытанняў і просьбаў, якія паступілі ад гасцей за апошнія 18 месяцаў, склалі работнікі сеткі з 506 гатэляў Travelodge у Вялікабрытаніі, піша «Вокруг света».

favim.com

favim.com

На першым месцы аказалася пытанне, якое падаецца дзіўным, відаць, толькі брытанцам: «Хагіс — гэта жывёла?» І гаворка ў дадзеным выпадку не пра вядомую марку падгузнікаў, а пра нацыянальную шатландскую страву з барановых вантробаў (haggis).

Далей у спісе ідуць наіўныя пытанні: «У колькі пачынаецца паўночнае ззянне?» і «Калі Лах-Нэская пачвара выходзіць да наведвальнікаў?» Павесялілі супрацоўнікаў гатэля пытанні аб тым, дзе можна знайсці Cameron's Northern Powerhouse (на самай справе Northern Powerhouse — гэта эканамічны праект брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана) і калі Біг-Бэн кладзецца спаць.

У тупік персанал паставіла просьба перадаць чайкам, каб крычалі цішэй (вядома, што сярод усіх птушак брытанцаў больш за ўсё раздражняюць чайкі). Здзівіла супрацоўнікаў і пытанне аб тым, як на вакзале Кінгс-Крос сесці ў цягнік да Хогвартса — школы вядзьмарства і чараўніцтва з серыі кніг пра Гары Потэра.

Таксама пастаяльцы прасілі супрацоўнікаў гатэля знайсці чалавека, які мог бы зладзіць для іх шматканфесійнае вяселле; зрабіць так, каб месяц глядзеў у акно нумара, бо госць збіраўся зрабіць прапанову дзяўчыне выключна пры святле месяца, арганізаваць Каляды ў ліпені і спыніць марафон на той час, калі пастаяльцу будзе трэба пакінуць горад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0