Аляксандр Лукашэнка 18 снежня ўказам № 505 зацвердзіў Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2016 год, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Так, у 2016 годзе прыярытэтнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі з'яўляецца зніжэнне інфляцыі да 12%. Дасягненне параметру па інфляцыі будзе забяспечвацца шляхам кантролю над грашовай прапановай. Прырост сярэдняй шырокай грашовай масы складзе 16-20%.

У 2016 годзе будзе праводзіцца гнуткая курсавая палітыка, якая прадугледжвае забеспячэнне дынамікі абменнага курсу на аснове попыту і прапановы на валютным рынку.

Плануецца нарасціць золатавалютныя рэзервы на $0,3 млрд.

Стаўка рэфінансавання да канца 2016 знізіцца да 21-24% гадавых.

Прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі ў 2016 годзе прагназуецца на ўзроўні 14-18%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0