Учора позна вечарам прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прыбыў ва Ўкраіну з афіцыйным візытам. Прылёту прэзыдэнта ЗША папярэднічалі беспрэцэдэнтныя для Ўкраіны меры бясьпекі.

Апазыцыйны партыі (камуністы і прагрэсіўныя сацыялісты) сілы зладзілі на плошчы Незалежнасьці акцыю пратэсту супраць візыту Джорджа Буша і магчымага сяброўства Ўкраіны ў Паўночна‑атлянтычным альянсе. Яны паставілі некалькі намётаў і спалілі пудзіла амэрыканскага прэзыдэнта.

Плянуецца, што 1 красавіка Буш і Юшчанка абмяркуюць пэрспэктывы двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку пытаньні сяброўства Ўкраіны ў NATO. Перамовы пройдуць як сам‑насам, так і ў пашыраным фармаце. Акрамя таго, у плянах Джорджа і Лоры Буш наведваньне школы і кіеўскай Сафіі.

Пасьля Ўкраіны Джорджа Буша чакаюць на саміце NATO ў Румыніі, а таксама ў Харватыі і Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?