3 млрд. 310 млн. рублёў закладзеныя на дапамогі дэпутатам у каштарысе выдаткаў на ўтрыманне палаты прадстаўнікоў ў 2016 годзе. Гэтая лічба прагучала на пасяджэнні ніжняй палаты 18 снежня ў час прыняцця пастановы аб зацвярджэнні каштарысу расходаў, перадае БелаПАН.

Пры гэтым адзначалася, што выплата выхадных дапамог звязана са сканчэннем паўнамоцтваў палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу пятага склікання, якое адбудзецца восенню 2016 года.

Улічваючы, што палата прадстаўнікоў складаецца з 110 дэпутатаў, можна меркаваць, што выхадная дапамога аднаго парламентарыя складзе каля 30 млн. рублёў.

Агульная сума каштарысу выдаткаў на ўтрыманне палаты прадстаўнікоў падчас пасяджэння не называлася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0