19.12.2015 / 14:33

Беларусь і ЗША абмеркавалі пытанні правоў чалавека 2

Беларусь і ЗША працягнуць дыялог па правах чалавека, у тым ліку абмеркаванне пытанняў, якія выклікаюць рознагалоссі і тычацца выканання правоў чалавека ў абедзвюх краінах. Такая дамоўленасць дасягнута падчас перамоваў, якія правяла 16 снежня ў Вашынгтоне беларуская дэлегацыя, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

У складзе дэлегацыі быў начальнік упраўлення Амерыкі МЗС Алег Краўчанка, намеснік начальніка ўпраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Ірына Вялічка, часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павал Шыдлоўскі, а таксама прадстаўнікі ЦВК, Міністэрства юстыцыі, Генеральнай пракуратуры і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

Тэматыка правоў чалавека абмяркоўвалася ў ходзе сустрэч і перамоваў з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Брыджэт Брынк, намеснікам памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Робертам Бяршчынскім, намеснікам памочніка адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці Джонатанам Кацам і іншымі прадстаўнікамі Дзярждэпартамента.

Як паведаміла прэс-служба, «пытанні захавання правоў чалавека ў кантэксце вяршэнства права» былі абмеркаваны беларускай дэлегацыяй у Міністэрстве юстыцыі і Вярхоўным судзе ЗША, офісе па правах чалавека ўрада акругі Калумбія, Амерыканскай асацыяцыі адвакатаў і Міжнародным фондзе выбарчых сістэм. Сустрэчы былі арганізаваны пры садзейнічанні прадстаўніцтва ААН / ПРААН у Беларусі.

http://belapan.com/

0
ВК / Адказаць
19.12.2015 / 17:52
Вось як выглядае імітацыя ў тыповым выкананні афіцыйнага Менска. Вельмі радыя беларускія чыноўнікі ездзіць у Вашынгтон, Нью-Йорк, Брусэль абмяркоўваць непрыемныя і незразумелыя для сябе правы чалавека і вяршэнства права. Асабліва пры падтрымцы (правільна чытаць за кошт) ААН/ПРААН. Тым часам у Беларусі ніякага такога абмеркавання правоў чалавека паміж уладай і праваабаронцамі не назіраецца. Са сваімі беларускімі - у першую чаргу. Спецдакладчыка ААН, мандат якога стварылі тыя самыя ЗША разам з ЕС, у краіну не пускаюць, хоць ён паставіў бы тыя самыя пытанні. Улада не бярэ на сябе ніякіх абавязальніцтваў па выпраўленню сітуацыі з ПЧ. Улада нават не абмяркоўвае гэтую праблематыку і не цікавіцца меркаваннем грамадзянскай супольнасці. Пытанне, чаму МЗС, ЦВК, мініюсту і генпракуратуры цікава гэтую праблематыку абмяркоўваць з амерыканцамі і еўрапейцамі ў іх адпаведных сталіцах, але зусім няма жадання прысвяціць свой час і ўвагу шчыраму, зацікаўленаму, канструктыўнаму абмяркаванню са сваім уласным народам?
0
Няхлюй / Адказаць
19.12.2015 / 19:50
А правы сына гэтага чалавека?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру