19.12.2015 / 15:14

У Ваўкавыску знойдзены радыеактыўны прадмет з перавышэннем фону ў 60 разоў 5

На адкрытай пляцоўцы нарыхтоўчай канторы Ваўкавыскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства знойдзены невядомы прадмет з перавышэннем радыяцыйнага фону ў 60 разоў, паведамляе прэс-служба МНС.

Аб небяспечнай знаходцы службы выратавання былі апавешчаныя 18 снежня. Магутнасць дозы гама-выпраменьвання на адлегласці 0,5 метра ад прадмета складае 12 мкЗв/г. Толькі на адлегласці трох метраў прыбор паказвае дапушчальны ўзровень радыяцыі.

Кіраўніцтва прадпрыемства рыхтуе заяўку ў дзяржаўную навуковую ўстанову «Аб'яднаны інстытут энергетычных ядзерных даследаванняў «Сосны «для вызначэння віду, тыпу крыніцы, вызначэння ізатопнага складу, актыўнасці знаходкі.

Пасля правядзення даследавання крыніца будзе перададзеная ва УП «Экарэс» для далейшай утылізацыі, паведамляе МНС.

0
Казік / Адказаць
19.12.2015 / 16:23
Цікава, як знайшлі. Дазіметры ва ўсіх былі ў 90-я, а зараз да радыяцыі "прыцярпеліся", і не клапоцяцца мераць ягады ды грыба, набытыя ў бабак пры дарозе.
0
Мечислав Рибок / Адказаць
19.12.2015 / 16:46
Скажут инопланетяне привезли
0
Э / Адказаць
19.12.2015 / 17:46
Чужыя з расеі прыцягнулі на Налібоцкі палігон ,а адтуль ужо нашы прыцягнулі
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру