Лампада з Віфлеемскі агнём (Віфліемскім святлом свету) прыбудзе ўвечары 19 снежня ў архікатэдральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі на сталічнай плошчы Свабоды, паведамляе афіцыйны сайт Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.

У Беларусь Віфлеемскі агонь прывезлі з Польшчы. Сустрэць яго на беларускай зямлі прыехалі мясцовыя скаўты, якія і ўзяліся разносіць святло свету па ўсёй краіне. Першым беларускім храмам, якія прынялі часціцу вечнага агню, стаў кафедральны касцёл Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне.

Шлях святла свету пачынаецца ў Віфліеме - адным з цэнтраў хрысціянскага паломніцтва, дзе размешчана базіліка Раства Хрыстова. Храм узведзены над пячорай, у якой, паводле Бібліі, Дзева Марыя нарадзіла Ісуса Хрыста. У гэтай пячоры, як лічыцца, гарыць вечны агонь. Пачынаючы з 1986 года ад гэтага агню запальваецца маленькая свечка, полымя якой і адпраўляецца ў падарожжа па планеце.

Упершыню Віфлеемскае святло свету прыбыло 29 гадоў таму ў аўстрыйскі Лінц у рамках аднаго з дабрачынных мерапрыемстваў на Каляды. Ад 1987 года і па сённяшні дзень гэтая акцыя, якая атрымала назву «Святло ў цемры», стала праводзіцца пад эгідай аўстрыйскіх актывістаў скаўцкага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?