У студзені-лістападзе 2015 ў Беларусі выкарыстаны 181 трлн рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах на 14,8% менш за ўзровень студзеня-лістапада 2014 г., паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Будаўніча-мантажныя работы выкананы на 99,4 трлн рублёў (на 7,9% менш). Удзельная вага будаўніча-мантажных работ склала 54,9% ад агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал.

За гэты перыяд інвестыцыі ў набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 60,7 трлн рублёў (33,5% ад агульнага аб'ёму інвестыцый), або на 26,3% менш за ўзровень студзеня-лістапада 2014 г.. На долю імпартных машын, абсталявання, транспартных сродкаў прыпадае 67,4% гэтых інвестыцый. Пры гэтым 28% імпартнага абсталявання набыта на тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?