Аляксандр Лукашэнка правёў ратацыю на ўзроўні намеснікаў міністра па надзвычайных сітуацыях. Два ўказы кіраўніка дзяржавы па гэтай тэматыцы з'явіліся 19 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Прэзідэнт вызваліў ад пасады намесніка міністра па НС генерал-маёра ўнутранай службы Аляксандра Ганчарова і звольніў яго са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях ў запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Намеснікам міністра прызначаны палкоўнік унутранай службы Дзмітрый Бягун.
0
0
0
0
0
0