У рамках "Міжнароднага фестываля фільмаў правоў асобы"(Le festival de films sur les Droits de la Personne) у горадзе Манрэаль (правінцыя
Квэбек, Канада) адбыўся прэм'ерны паказ дакументальнага фільма польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага "Урок беларускай мовы".
Фільм дэманстраваўся ў секцыі кінафестываля "Свабода выказвання" разам з фільмам пра прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада . Жыхары Манрэалю добра разумеюць беларускія праблемы. Франкамоўнае насельніцтва краіны ужо некалькі стагоддзяў змагаюцца за нацыянальную аўтаномію ў межах краіны, а таксама за свае мову і культуру. Гледачы задавалі пытаньні, пыталіся, чым дапамагчы беларусам.
Дакументальная стужка "Урок беларускай мовы" расказвае пра падзеі выбарчай кампаніі 2006 года, калі тысячы маладых людзей выйшлі на
несанкцыянаваную акцыю пратэсту ў цэнтр Мінска супраць вынікаў галасавання, калі перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка. У фільме
таксама расказваецца пра Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, які ад 2003 года працуе падпольна. Дакументальны фільм "Урок
беларускай мовы" атрымаў 19 узнагародаў на разнастайных міжнародных конкурсах і фестывалях.