У другім туры на пасаду старшыні партыі «Яблык» перамагла Эмілія Слабунова. Яна атрымала 91 голас прадстаўнікоў партыі, Леў Шлосберг — 56 галасоў.

ria.ru

ria.ru

«Працаваць і працаваць разам і адной камандай. Нам усё пад сілу, у нас усё атрымаецца. Дзякуй усім вялікі», — пракаментавала вынікі Слабунова.

Двое кандыдатаў, якія не прайшлі ў другі тур выбараў старшыні партыі «Яблык», падтрымалі кандыдатуру Эміліі Слабуновай. У першым туры за яе прагаласавалі 74 чалавекі, за Шлосберга — 38.

Эмілія Слабунова з 1982 года выкладала гісторыю ў тэхнікуме Петразаводска, з 1992 года працавала настаўнікам у Ліцэі №1. З 1999 па 2013 займала пасаду дырэктара ліцэя, у 2013 годзе перайшла на пастаянную працу ў заканадаўчы сход рэспублікі Карэлія. Сябра «Яблыка» з 2003 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0