Дзве маленькія дзяўчынкі, 2012 і 2011 гадоў нараджэння, загінулі ў Пружанскім раёне (Брэсцкая вобласць) падчас пажару ў мінулую суботу.

Як паведамляе сайт МНС, інфармацыя пра пажар у вёсцы Харава паступіла 19 снежня ў 17.26 ад відавочцы. Ратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз 10 хвілін, да гэтага часу двухкватэрны дом ужо гарэў адкрытым полымем. З палаючай кватэры пажарныя вынеслі дзвюх дзяўчынак. Мяркуючы па ўсім, дзеці знаходзіліся дома самі, іх знайшлі ў пакоі на ложку. Нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія медыкі праводзілі проста на месцы здарэння, выратаваць дзяцей не ўдалося.

Паводле папярэдніх дадзеных, маці на момант пажару знаходзілася ў суседзяў са старэйшай дачкой. Жыхары вёскі распавялі, што гэта быў не першы выпадак, калі дзеці заставаліся без нагляду.

Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — дзіцячае свавольства з агнём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?