Міністэрства абароны Расіі заявіла, што СМІ няправільна інтэрпрэтавалі заяву намесніка камандуючага далёкай авіяцыяй Анатоля Канавалава пра праблемы з ужываннем крылатых ракет у Сірыі.

Пра праблемы з тэхнікай Канавалаў у суботу заявіў у інтэрв'ю «Эхо Москвы».

«Ёсць праблемы з авіяцыйнай тэхнікай, у прыватнасці па ўжыванні крылатых ракет паветранага базіравання. Цяпер мы над гэтым актыўна працуем, і я мяркую, што на працягу бліжэйшага часу, тыя праблемы, якія ўзніклі з ужываннем крылатых ракет паветранага базіравання, мы ліквідуем», — сказаў ён, як сведчыць запіс інтэрв'ю.

Тым не менш у расійскім міністэрстве абароны заявілі, што паведамленні СМІ аб праблемах з крылатымі ракетамі з'яўляюцца «ілжывай інтэрпрэтацыяй» слоў Канавалава.

«Генерал-маёр Канавалаў даслоўна заявіў аб праблемах эксплуатацыі авіяцыйнай тэхнікі, а не крылатых ракет. Больш за тое, папярэдне ім было падкрэслена, што характар гэтых складанасцяў абумоўлены жорсткімі метэаўмовамі», — заявілі ў міністэрстве.

У міністэрстве дадалі, што ўсе задачы па ліквідацыі аб'ектаў былі выкананыя, «што палічылі за лепшае не пачуць у гэтым жа інтэрв'ю Канавалава няўважлівыя журналісты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?