Ілюстрацыйнае фота yalibnan.com: расійскія вайскоўцы ў Сірыі.

Ілюстрацыйнае фота yalibnan.com: расійскія вайскоўцы ў Сірыі.

Дзевяць кантрактнікаў загінулі падчас артылерыйскага абстрэлу іх базы ў Заходняй Сірыі, хоць афіцыйныя ўлады Расіі не прызнаюць іх гібелі, сцвярджае выданне The Wall Street Journal.

Артыкул маскоўскага карэспандэнта WSJ Томаса Грува, які спасылаецца на ўласныя крыніцы, апублікаваны на сайце выдання.

WSJ сцвярджае, што інцыдэнт адбыўся яшчэ ў кастрычніку. Загінулыя афіцыйна не служаць у расійскай арміі. У Сірыі яны выконвалі функцыі аховы пэўных дзяржаўных аб'ектаў.

Пад абстрэл трапіла так званая «група Вагнера», названая па псеўданіме іх кіраўніка, былога вайскоўца, які ўдзельнічаў у шэрагу узброеных канфліктаў пасля распаду СССР. Выданне сцвярджае, што група называлася OSM, але не прыводзіць расшыфроўкі гэтай абрэвіятуры.

Сцвярджаецца, што гэта гіганцкая арганізацыя. Як сцвярджае адна з крыніц, у ёй працуе каля тысячы чалавек. Арганізацыя, паводле звестак журналіста, мае штаб-кватэру ў Краснадары. Выданне прыводзіць ацэнку расійскага вайсковага эксперта Івана Канавалава, які сцвярджае, што «група Вагнера» з'яўляецца самай паспяховай спробай Расеі стварыць недзяржаўную арганізацыю з ваеннымі задачамі, аналаг амерыканскай Blackwater.

The Wall Street Journal мяркуе, што «група Вагнера» была задзейнічана таксама ў гібрыднай вайне Расіі на ўсходзе Украіны,

Выданне не атрымала адказу Мінабароны РФ на запыт адносна гэтай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?