Па меншай меры 41 чалавек лічыцца зніклым без вестак пасля апоўзня ў кітайскім горадзе Шэньчжэнь.
Reuters
Паводле паведамленняў кітайскіх інфармагенцтваў, 22 будынкі сышло пад зямлю. Каля 900 чалавек удалося выратаваць, пошукі працягваюцца.
Апоўзень адбыўся ў індустрыяльным парку на паўночным усходзе горада.
У выніку здарэння таксама адбыўся выбух на аўтазапраўцы, якая знаходзіцца побач.