Упершыню з 1972 года ў Іраку правялі конкурс прыгажосці і абралі «Міс Ірак», паведамляюць інфармагенцтвы.
kp.ru
Карона пераможцы дасталася 20-гадовай Шальме Абдэльрахман з шматнацыянальнага горада Кіркук. Дзяўчына выказала радасць з нагоды таго, што грамадства Ірака рухаецца наперад. Акрамя таго, пераможца заявіла, што будзе выкарыстоўваць сваю вядомасць, каб прасоўваць адукацыйныя ініцыятывы, асабліва сярод велізарнай колькасці людзей, якія былі перамешчаныя ў выніку канфлікту.
Конкурс «Міс Ірак» цалкам адпавядаў міжнародным стандартам, нягледзячы на адсутнасць часткі з дэфіле ў купальніках. Канкурсанткі таксама прэзентавалі журы свае дабрачынныя праекты. У будучыні Ірак плануе ўзяць удзел у конкурсе «Міс Сусвет».
0
0
0
0
0
0