У сераду 2 красавіка ў Кіеве адчыняецца мэдыя‑выстава «Суседзі»

Паводле задумы арганізатараў. выстава, якая пройдзе ў рамках фэстывалю сучаснай беларускай культуры «Беларуская вясна», дазволіць кожнаму наведніку акунуцца ў мэдыя‑прастору, у якім жывуць беларусы.

На выставе будуць прадстаўленыя фотаработы рэпарцёраў Юліі Дарашкевіч, Андрэя Лянкевіча, Ксеніі Авімавай, Натальлі Краўчук, Сяргея Грыца й Віктара Суворава. Тэлевізар, які будзе бесьперапынна дэманстраваць навіны беларускага дзяржаўнага тэлеканалу, і раскладка сьвежай прэсы зь Беларусі дапоўняць экспазыцыю.

На адкрыцьці выставы будуць прысутніцаць знаныя ўкраінскія й беларускія журналісты. а таксама аўтары выстаўленых фатаграфій. Беларускія (фота)журналісты змогуц расказаць пра свае няпростыя стасункі зь дзяржаўнай уладай, у тым ліку пра апошнія падзеі 25 сакавіка (разгон дэманстрацыі на Дзень Волі) і 27 сакавіка (сэрыя ператрусаў у памяшканьнях журналістаў), сьведкамі й удзельнікамі якіх ім давялося стаць.

Выстава будзе экспанавацца да 11 красавіка ў галерэі РА (вул. Б. Хмельницького 32).

Паводле belarus.org.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0