Ідэя стварэння відэароліка «Беларусь — краіна для жыцця» атрымала яркае творчае ўвасабленне, паведаміла сёння на яго прэс-прэзентацыі міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

Відэаролік, ідэя якога паказаць жыццё Беларусі на прыкладзе дня звычайнай сям'і, працуе на ўмацаванне іміджу краіны, адзначыла міністр.

«Сёння важна казаць пра тое, што кожны з нас адказны за сябе, сваю справу і краіну. І ад кожнага з нас залежыць поспех краіны. Я ганаруся гэтым праектам», — сказала Лілія Ананіч.

Яна дадала, што плануецца прасоўванне гэтага роліка на розных міжнародных каналах, у прыватнасці на «Еўраньюс».

Стварэнне роліка арганізавала Міністэрства інфармацыі. Вытворчасць праекта ажыццявіла «Першая кінавідэакампанія» сумесна са Smart Cinema Production.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?