Камуністы адкрылі ў расійскай Пензе «Сталінскі цэнтр», які зоймецца вывучэннем досведу пабудовы сацыялізму ў СССР.

Пра гэта паведаміў першы сакратар Пензенскай абкама КПРФ Георгій Камнеў. Адкрыццё цэнтра прымеркавана да дня нараджэння Іосіфа Сталіна, які камуністы адзначаюць 21 снежня.

«Мы лічым, што сацыялізм, планавая эканоміка, савецкая эканоміка запатрабаваныя менавіта цяпер, у XXI стагоддзі», — заявіў сакратар абкама.

Па словах Камнева, камуністы збіраюцца правесці Сталінскія чытанні, размясціць партрэты правадыра на гарадскіх аўтобусах, зладзіць экскурсіі, прысвечаныя сталінскай архітэктуры Пензы, і арганізаваць фестываль кніг пра Сталіна.

Адным з напрамкаў работы «Сталінскага цэнтра» будзе прапаганда культурнай спадчыны 1924-1953 гадоў. КПРФ таксама плануе прысуджаць Сталінскія прэміі ў памеры пяці тысяч расійскіх рублёў (1 млн 360 тыс. беларускіх) за студэнцкія работы па гісторыі сталінскага перыяду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?