Дэпутатка польскага Сейма Малгажата Гасеўска падрыхтавала даклад «Расейскія ваенныя злачынствы ва усходняй Украіне ў 2014 годзе», паведаміла »Польскае радыё».

Даклад быў створаны на базе больш чым 60 інтэрв'ю, якія праводзілі польскія эксперты. Ахвяры і сведкі распавядалі пра забойствы, псіхалагічныя і фізічныя катаванні, рабункі і пазбаўленне свабоды.

Малгажата Гасеўска на Данбасе, фота luxnet.ua

Малгажата Гасеўска на Данбасе, фота luxnet.ua

Дакумент, у стварэнні якога, акрамя дэпутаткі партыі «Права і справядлівасць» і экспертаў, удзельнічалі і валанцёры, распавядае пра дзеянні расейскіх жаўнераў і прарасійскіх баевікоў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, згадваюцца і падзеі ў Крыме і ў Расіі, куды часам траплялі ўкраінскія палонныя.

У тэксце даклада адзначаецца, што матэрыялы 153-старонкавага дакладу будуць асновай для звароту ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?