Прэзідэнт Малдовы Мікалае Цімофці сёння вылучыў кандыдата ў прэм'ер-міністры краіны. Ім стаў былы кіраўнік урада і бізнэсмэн Іён Стурза, перадае Newsmaker.
Пра гэта было заяўлена пасля кансультацый лідараў ліберал-дэмакратаў, дэмакратаў, лібералаў і Народнай еўрапейскай партыі з Цімофці. Пра вылучэнне кандыдатуры Стурзы абвясціў прэзідэнт асабіста.
Варта заўважыць, што Стурза займаў пасаду кіраўніка ўрада з лютага па снежань 1999 года.
Нагадаем, урадавы крызіс у Малдове пачаўся 29 кастрычніка гэтага года пасля адстаўкі ўрада пад кіраўніцтвам ліберал-дэмакрата Валерыя Стральца. Следам за гэтым распаўся і кіруючы ў краіне Альянс за еўрапейскую інтэграцыю.
0
0
0
0
0
0