Паветрана-касмічныя сілы Расіі заяўляюць, што прачытаць інфармацыю з бартавога самапісца збітага ў раёне турэцка-сірыйскай мяжы «Су-24М» пакуль немагчыма з-за ўнутраных пашкоджанняў.

Генералы Сяргей Дронаў (злева) і Сяргей Байнэтаў выступілі на прэс-канферэнцыі ў Маскве 18 снежня; на экране — выява «чорнай скрыні» збітага «Су-24». Фота АР

Генералы Сяргей Дронаў (злева) і Сяргей Байнэтаў выступілі на прэс-канферэнцыі ў Маскве 18 снежня; на экране — выява «чорнай скрыні» збітага «Су-24». Фота АР

Як паведаміў намеснік начальніка службы бяспекі палётаў авіяцыі Узброеных сіл Расіі Сяргей Байнэтаў, знішчаныя 13 з 16 мікрасхем «чорнай скрыні», а астатнія пашкоджаныя.

Па словах Байнэтава, камісія па расследаванні здарэнняў прапрацоўвае пытанне аб прыцягненні спецыялізаваных навукова-даследчых устаноў, якія маюць магчымасць счытваць інфармацыю непасрэдна з крышталя мікрасхем.

«Для выканання гэтай працы, на жаль, спатрэбіцца дастаткова працяглы час. Будзе зроблена ўсё магчымае для яе паспяховага выканання. Аб выніках расследавання мы будзем вас рэгулярна інфармаваць», — сказаў Сяргей Байнэтаў.

У пятніцу намеснік галоўнакамандуючага Паветрана-касмічных сіл Расіі Сяргей Дронаў паведаміў, што назапашвальнік інфармацыі збітага турэцкімі ВПС расійскага бамбавіка мае пашкоджанні, спісанне зарэгістраванай палётнай інфармацыі будзе праводзіцца з выкарыстаннем спецыяльнай апаратуры. Чакалася, што вынікі расшыфроўкі будуць прэзентаваныя 21 снежня.

У расследаванні гібелі бамбавіка Су-24М, збітага знішчальнікам ВПС Турцыі 24 лістапада, раней пагадзіліся ўдзельнічаць спецыялісты з Кітая і Брытаніі.

Галоўная мэта — пацвердзіць або абвергнуць сцвярджэнні Мінабароны РФ, што самалёт не парушаў паветраную прастору Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?