Польская Gazeta Wyborcza, карэспандэнта якой Вацлава Радзівіновіча расейскія ўлады пазбавілі акрэдытацыі, закрывае свой маскоўскі карпункт.
«Мы закрываем карпункт у Маскве. Спадзяёмся, што часова», — прыводзіць Інтэрфакс словы журналіста.
У мінулую пятніцу Радзівіновіча выклікалі ў расійскі МЗС, пасля чаго ён паведаміў, што ў яго адклікалі акрэдытацыю і загадалі на працягу 30 дзён пакінуць тэрыторыю Расіі.
Як патлумачыла кіраўнік дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Марыя Захарава, высылка польскага журналіста з Расіі з'яўляецца сіметрычнай мерай у адказ на пазбаўленне акрэдытацыі і дазволу на жыхарства расійскага журналіста Леаніда Свірыдава, які працаваў у Польшчы.
Леанід Свірыдаў змушаны быў пакінуць Польшчу ў мінулую суботу.
Як распавёў журналіст, у прад'яўленых яму дакументах польскіх спецслужбаў гаварылася, што ён «уяўляе сабой сапраўдную і сур'ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы».