Мінскае метро ў навагоднюю ноч зачыніцца ў 4.15, паведамілі ў прэс-службе сталічнага метрапалітэна.

У сувязі з правядзеннем у сталіцы калядных і навагодніх мерапрыемстваў графік працы сталічнага метрапалітэна некалькі зменіцца. Так, 25—27 снежня рух цягнікоў па абедзвюх лініях метрапалітэна арганізуюць паводле графіку нядзельнага дня. Па графіках пятнічных дзён будуць хадзіць цягнікі 31 снежня.

У навагоднюю ноч працу метрапалітэна плануецца працягнуць да 04:15. А гэтай гадзіне зачыняцца і станцыі.

Разам з тым, станцыі «Няміга», «Фрунзенская» і «Кастрычніцкая» закрыюць на ўваход крыху пазней (у 4.25 раніцы). Пасля 22.00 і да 4.00 інтэрвал паміж цягнікамі складзе 6,5-7 хвілін.

Раніцай 1 студзеня метрапалітэн пачне працу як звычайна, у 5.30. З 1 па 3 студзеня рух будзе арганізаваны згодна з графікам нядзельных дзён. Паводле такога ж графіку цягнікі будуць хадзіць з 7 па 10 студзеня.

У выпадку магчымага павелічэння пасажырапатоку ў метро прадугледжаны адпаведны рэзерв па абедзвюх лініях для аператыўнага падлучэння да перавозак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?