Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз «разгледзеў кадравыя пытанні».

Сярод іншага, ён прызначыў Аляксандра Рыгоравіча Пазняка сваім памочнікам, інспектарам па Віцебшчыне.

Хто такі Аляксандр Пазняк? Ён нарадзіўся ў 1963 годзе ў Лоеве. Рабіў камсамольскую кар'еру. У 1995—2000 гадах Пазняк быў старшынёй Камітэта па справах моладзі, пасля на нейкі час сышоў у бізнэс. А з 2000 года стаў памочнікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. Апошнім часам узначальваў Савецкі раён Мінска.

На працягу года пасада інспектара па Віцебшчыне была свабоднай. Раней яе займаў Мікалай Шарстнёў, які цяпер працуе старшынёй Віцебскага аблвыканкама.

* * *

Ранейшыя інспектары па Віцебшчыне

1. Раман Унучко (2000 – 2003)

2. Васіль Дваранінавіч (ліпень-снежань 2003)

3. Зянон Ломаць (2003 – 2006)

4. Леанід Крупец (сакавік-чэрвень 2007)

5. Віктар Піліпец (2007 – 2009)

6. Мікалай Дамашкевіч (2010 – 2014)

7. Мікалай Шарстнёў (2014 – 27 снежня 2014)

8. Аляксандр Пазняк (з 2015)

Аляксандр Рыгоравіч Пазьняк нарадзіўся ў 1963 годзе ў пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці. У 1985 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, пасля чаго працаваў галоўным інжынерам саўгаса імя Леніна на роднай Лоевщине. Пасля ён працаваў у аддзеле арганізацыйнай працы ЦК Саюза моладзі Беларусі і ў апараце Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а з 2000 года і да цяперашняга прызначэння — памочнікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?