Фота з сайта maz-kupava.com

Фота з сайта maz-kupava.com

Фота з сайта maz-kupava.com

Фота з сайта maz-kupava.com

Новыя гігіенічныя аб'екты складаюцца з трох секцый: стандартнай кабіны, павялічанай, а таксама памяшкання для персанала і касіра. Павялічаная кабіна модульнай прыбіральні добраўпарадкавана для інвалідаў-вазочнікаў: там усталявана заніжанае сантэхнічнае абсталяванне, маецца досыць вольнай прасторы для развароту вазка. Акрамя таго, новыя модулі абсталяваныя пандусамі. Спецыяльна для слабавідушчых людзей кабінкі вылучаны яркім колерам.

Першыя з 10 аб'ектаў паставілі на скрыжаванні Багдановіча і праспекта Машэрава. Астатнія 9 модуляў плануюць размясціць да канца снежня ў розных частках горада. У прыватнасці, яны з'явяцца на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту, на Кастрычніцкай плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?