Пасля завяршэння чарговага раўнда перамоваў у Мінску спецыяльны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік прадставіў журналістам калядную ялінку з пажаданнямі міру на Данбасе.

Чарговы раўнд перамоваў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне завяршыўся сёння, паведамляе БЕЛТА.

На гэты раз не збіралася палітычная падгрупа. Асноўнай жа тэмай для падгрупы па гуманітарных пытаннях застаецца праблема вызвалення палонных. Рабочая група па бяспецы працягвае працы па размініраванні.

Ключавой праблемай застаецца таксама праблема абстрэлаў на лініі судакранання. «Менавіта таму ёсць дамоўленасці аб поўным і безумоўным рэжыме цішыні, пачынаючы з 00.00 у ноч з 22 на 23 снежня 2015 года. Гэтая ініцыятыва патрэбна ў першую чаргу мірным жыхарам Данбаса, каб яны маглі ў міры сустрэць Раство Хрыстова і Новы год», — заявіла прэс-сакратар экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы — Дарка Оліфер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0