Моладзевы актывіст Артура Фінькевіча з 30 студзеня 2006 году знаходзіцца пад вартай у СІЗА г. Мінска. А. Фінькевіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за напісаньне палітычных графіці ў г. Мінску. Ён абвінавачваецца адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч.3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасьці). Па апошнім артыкуле Артуру пагражае пазбаўленне волі ад 7 да 12 гадоў, прычым па дадзеным артыкуле вынясенне прысуду з адтэрміноўкай выкананання не прадугледжваецца. Матэрыялы крымінальнай справы ўжо перададзеныя ў суд, які павінен адбыцца на працягу наступнага месяца. Праваабаронцы лічаць арышт Артура Фінькевіча палітычна матываваным, звязаным з ягонай актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасьцю.

Улічваючы сур’ёзнасьць абвінавачваньняў у адрас Артура Фінькевіча

Праваабарончы цэнтр Вясна заклікае: распачаць грамадскія і палітычныя кампаніі ў абарону Артура Фінькевіча.

Вясна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0