23.12.2015 / 11:26

Белсатавец пакрыўдзіўся на жарт «Нашай Нівы» Абмяркоўвайце! 41

Карыстальнікі сацсетак актыўна абмяркоўваюць крыўду фрылансера, які публікуецца на Белсаце, на «Нашу Ніву». 

«Апошні раз я да іх звяртаўся», — адкаментаваў Балінскі.

Трэба сказаць, што інтэрнаўты ўсталі на бок «Нашай Нівы».

Ángela Espinosa Ruiz: «Ды ты цудоўна валодаеш беларускаю і нават не змяніў расклад клавіятуры. Чаму не пісаў па-беларуску?» 

Andrey Kim: «То бок, вы працуеце на беларускамоўны тэлеканал і просіце кантакта ў беларускай газэты, але па-руску (пры гэтым выкарыстоўваючы беларускую раскладку) і вас яшчэ абурае рэакцыя? Вам не здавалася, што вашыя паводзіны выглядаюць прынамсі дзіўнымі?»

Vitali Stanisheuski: «Яўгеній. Калі вы не зразумелі, то такі адказ быў абумоўлены найперш тым, што вы выступалі ад імя Белсата. Адна карпарацыя размаўляе з другой. У абедзвюх ключавая каштоўнасць — беларуская мова. Калі вы, працуючы ў Белсаце, гэтага не зразумелі, то, відаць, Белсат недапрацаваў. А вы яго яшчэ яго зганьбілі. Помніце пра карпаратыўную этыку, як мінімум, калі нацыянальныя ці моўныя каштоўнасці для вас малазначныя».

Dast Shtern: «Гэта такі тлусты тролінг ці сапраўды эпічны самазашквар?»

Жарт жартам, але ёсць і праблема. Чаго гэта супрацоўнік беларускамоўнага канала звяртаецца да супрацоўнікаў беларускамоўнага партала па-руску?

Вядома, у НН ведаюць рускую мову. Маем бізнэс-партнёраў у Расіі, дый увогуле жывём у тым жа свеце, што і ўсе. Але ёсць і прынцыпы. «Да свайго — па-свойму!» — адзін з іх, важны. 

Рэд.

0
андрушка / Адказаць
23.12.2015 / 11:34
памятаецца, мяне абурыла так жа, калі на сайце "НН" з'явілася відэа прыгод журналістаў "НН", якія рабілі нейкае апытанне, а па-за кадрам чамусьці па-руску размаўлялі...
0
Kate / Адказаць
23.12.2015 / 11:34
Правільна, НН. Падтрымліваю!
0
Андрей Сушко / Адказаць
23.12.2015 / 11:36
Человек волен выбирать тот язык, на котором ему удобнее общаться. Хороший тон - отвечать на языке собеседника. В этом случае - я на стороне Белсата. Хотя каждый свой день всегда начинаю с НН. И совершенно не важно, почему я пишу не на мове сейчас - или просто не хочу, или у меня на телефоне нет раскладки и просто мне так удобнее.
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру