Сёньня прайшло паседжаньне выканкаму Беларускай фэдэрацыі футболу, на якім было разгледжана пытаньне скарачэньня камандаў у вышэйшай лізе.

Пастаноўлена, што з 2010 году ў вышэйшай лізе павінна стартаваць 12 камандаў.

У сёлетнім першынстве 6 красавіка стартуе 16 клюбаў, па выніках турніру у першую лігу выбывае тры каманды, у зваротным напрамку скіруецца адна. Такім чынам чэмпіянат 2009 году будзе налічваць 14 камандаў. Па ягоных выніках вышэйшую лігу зноў пакіне тры каманды, на змеьне прыйдзе адна зь першай.

Такім чынам у 2010 г. на старт выйдуць 12 дружынаў. У першай лізе ў 2010 г. будзе гуляць 18 камандаў.

Нагадаем, што тэлефоннае галасаваньне сярод заўзятараў, зладжанае на мінулым тыдні фэдэрацыяй футболу, завершылася на карысьць варыянту 12 камандаў, за іх прагаласавалі 3 191 чалавек, за 16 каманд ‑‑ 1755. Прычым за скарачэньне да 12 клюбаў выказаліся 85% жыхароў Гарадзенскай вобласьці.

football.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0