У ДНР створана дзіцячая арганізацыя, аналагічная савецкай піянерыі. Яна атрымала назву «Захараўцы» — па імені лідара самаабвешчанай рэспублікі Аляксандра Захарчанкі. На ўстаноўчай канферэнцыі ў арганізацыю прынялі некалькі сотняў дзяцей - ім уручылі значкі з партрэтам Захарчанкі.

У «захараўцаў» будуць прымаць дзяцей ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Каб уступіць у арганізацыю, трэба даць абяцанне выконваць яе ўнутраны статут. Для школьнікаў 7-10 гадоў створана падрыхтоўчая арганізацыя «Арляняты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?