Кіраўніка шклоўскай філіі Партыі БНФ Аляксандра Фёдарава асудзілі на 5 гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Акрамя гэтага апазіцыянера абавязалі выплаціць дзяржаве амаль 15,5 мільёнаў рублёў. Такое рашэнне прыняў раённы шклоўскі суд, які прызнаў палітыка вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з лідэраў Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

«Там вельмі цёмная справа. Ён кіраваў некалькімі кацельнямі. Заўсёды быў на вельмі добрым рахунку. Тое, што яго вінавацяць у найме нейкіх фіктыўных людзей, натуральна, калі гэта сапраўды так, яно не магло адбывацца без згоды вышэйшага начальства».

Па словах Вячоркі, прысуд Фёдараву неўзабаве будзе абскарджаны. На гэта ў адвакатаў палітыка ёсць 10 дзён.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0