Роля пісьменнікаў у грамадстве павінна стаць больш прыкметнай. Пра гэта заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі.

«Пісьменнікі — гэта не проста людзі, якія пішуць. Гэта людзі думаючыя, запатрабаваныя. Таму трэба надаць асаблівую ўвагу, каб была выбудаваная канструктыўная праца, узаемадзеянне пісьменнікаў і грамадства», — сказаў Ігар Бузоўскі.

Ад пісьменнікаў шмат у чым залежыць духоўна-маральны, культурны складнік. Дзейнасць пісьменнікаў мае каласальнае значэнне, іх роля будзе толькі павялічвацца, лічыць Ігар Бузоўскі. Асабліва з улікам таго, што будучы год, калі прапанову падтрымаюць, стане Годам культуры ў Беларусі.

Ігар Бузоўскі падзяліўся сваім бачаннем, якія творы сёння актуальныя. Гэта павінны быць творы, якія распавядаюць пра традыцыйныя духоўна-маральныя каштоўнасці, такія як мір, сям'я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?