ЗША знялі грыф «сакрэтна» і апублікавалі на днях дакумент 1956 года, які пералічвае цэлі для атамных бамбёжак у выпадку вайны супраць СССР.

Пра гэта паведаміў сайт nsarchive.gwu.edu

Планавалася, што авіяцыя НАТА і СССР у першыя ж дні вайны пачнуць агромных маштабаў бітву ў паветры, падчас якой амерыканская стратэгічная авіяцыя з атамнай зброяй будзе перш за ўсё бамбіць базы савецкіх самалётаў.

Савецкі бамбардзіроўшчык М-4.

Савецкі бамбардзіроўшчык М-4.

Дакумант складзены і напісаны ў эпоху да з'яўлення міжкантынентальных балістычных атамных ракет, калі галоўным дастаўшчыкам атамных бомб былі бамбардзіроўшчыкі.

Кожная авіябаза атрымлівала нумар у парадку прыярытэту знішчэння.

Лічбы 1 і 2 атрымалі вайсковыя аэрадромы ў Быхаве і Оршы, дзе амерыканская разведка знайшла бамбардзіроўшчыкі Ту-16, якія пагражалі войскам і насельніцтву НАТА ў Еўропе.

Была інфармацыя і пра тое, што там могуць знаходзіцца стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі М-4, якія маглі нанесці ўдар па ЗША.

З 20 самых важных цэляў для бамбёжкі ў Беларусі знаходзіліся яшчэ авіябазы ў Баранавічах, Бабруйску, Мачулішчах пад Мінскам і Прыбытках пад Магілёвам.

У тым выпадку, калі СССР пасля гэтага адмовіцца пайсці на перамовы, планавалася біць па наземных войсках, прамысловых аб'ектах, гарадах.

У 1960-м годзе ЗША мелі 18.638 атамных бомб. СССР, які тады адставаў у атамным спаборніцтве, меў 1.605.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?