24.12.2015 / 11:16

З Новага года Казахстан абрэжа трансляцыю расійскіх каналаў 54

З 1 студзеня большасць замежных каналаў, у тым ліку расійскіх, сыдуць з Казахстана. Папраўкі ў закон пра тэлерадыёвяшчанне забараняюць усю замежную рэкламу. Аўтаматычна, гэта спыняе дзейнасць расійскага тэлебачання.

Фармальна новы закон мае абараніць унутраны рэкламны рынак. Але ў выніку расійскія тэлеканалы стануць недаступныя ў кабельных сетках.

У найлепшым выпадку аператараў абавяжуць выразаць усе рэкламныя блокі пры рэтрансляцыі. Але замяняць іх на казахстанскую рэламу не будуць, бо закон забараняе любую рэкламу на гэтых каналах. У выніку замест рэкламных паўзаў гледачы, хутчэй за ўсё будуць глядзець або чорны экран, або застаўкі.

Гэта смелы крок Нурсултана Назарбаева. 75% насельніцтва Казахстана глядзелі расійскія тэлеканалы, у якія Масква ўкладае касмічныя сродкі.

Расійскае ТВ у выніку прывязвае аўдыторыю суседніх краін да расійскага ідэалагічнага і культурнага поля.

У 2014 годзе трансляцыю расійскіх тэлеканалаў спыніла Украіна. Гэта дапамагло ёй выстаяць у гібрыднай вайне з Масквой. Менавіта праз тэлебачанне рускамоўных жыхароў краіны падбухторвалі на бунт.

У Беларусі ў кабельных сетках даступныя ўсе расійскія каналы, але не ідзе ніводзін польскі, украінскі, брытанскі ці амерыканскі.

Сяргей Гезгала

0
Алесь Беларус / Адказаць
24.12.2015 / 11:19
Нарсултанчык паразумнеý. А как жа Саша?
0
Ляля / Адказаць
24.12.2015 / 11:29
Алесь Беларус, Дык казахi зауседы былi разумнейшымi за беларусау.
0
Жвір / Адказаць
24.12.2015 / 11:30
Azija advarocvajecca ad Azii ?
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру