Аварыя адбылася 23 снежня, каля 17.50, на 270 кіламетры трасы М1 каля вёскі Залужжа.
37-гадовы кіроўца «Фальксвагена Транспортэр» ехаў у напрамку Брэста. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху і ўрэзаўся ў спадарожны ЗІЛ з прычэпам.
У выніку ДТЗ у мікрааўтобусе быў заблакаваны 30-гадовы пасажыр. З салона яго даставалі ратавальнікі. Мужчына ў цяжкім стане дастаўлены ў рэанімацыю. Яшчэ два пасажыры «Фальксвагена» атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваны. Кіроўцы аўтамабіляў не пацярпелі.
0
0
0
0
0
0