22 cнежня каля 14.00 жанчына сышла з працы дадому, але па месцы жыхарства так і не з'явілася. На сувязь з роднымі і блізкімі не выходзіла. 23 снежня ў 21.00 муж зніклай жанчыны звярнуўся ў міліцыю. Да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома.

Прыкметы: на выгляд 35—40 гадоў, рост 170 см, сярэдняга целаскладу, волас русы, доўгі.

Была апранута: паўпаліто балонневае чорнага колеру, пінжак цёмнага колеру, блузка белага колеру ў гарошак чорнага колеру, спадніца чорнага колеру, боты малочнага колеру.

Просім грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне жанчыны, просьба паведаміць у АУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста па нумары тэлефона: 479050, 479132 або 102, таксама 375-29-5-277-689 (МТС).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?