З 1 ліпеня 2016 года беларускі рубель зменіць сваё міжнароднае абазначэнне з BYR на BYN. Пра гэта паведамляе Швейцарскае Агенцтва па падтрымцы міжнароднага стандарту.
Змены ў міжнародным стандарце ISO 4217 набудуць моц пасля правядзення ў Беларусі дэнамінацыі.
Беларуская валюта будзе пазначацца нумарам 933, а літарнае пазначэнне зменіцца з BYR на BYN.
Літарны код — BYN (дзе BY — код краіны паводле стандарту ІСО 3166, N — першая літара англійскага слова «new» («новы»)).
Нагадаем, з 1 ліпеня 2016 г. у Беларусі будзе праведзена дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі — беларускага рубля.