Стаенка ў касцёле ў Жодзіне. Фота Сяргея Гудзіліна

Стаенка ў касцёле ў Жодзіне. Фота Сяргея Гудзіліна

25 снежня Раство (Божае нараджэнне) святкуюць каталікі і пратэстанты, а таксама шэраг праваслаўных цэркваў, за выключэннем Рускай, Украінскай, Сербскай, Грузінскай, Ерусалімскай. Праз два тыдні Раство будуць адзначаць праваслаўныя Беларусі. Святкуюць 7 студзеня Раство і ўкраінскія грэка-каталікі.

24 снежня вечарам і 25 снежня праходзяць святочныя багаслужбы ў каталіцкіх, грэка-каталіцкіх і пратэстанцкіх храмах краіны і ўсяго свету.

Апоўначы прайшла святочная служба ў Ватыкане, якую ўзначаліў Папа Францішак.

Пантыфік у сваёй каляднай казані заклікаў усіх, хто «ап'янёны духам спажывання і аслеплены вонкавым бляскам», успомніць аб непарушных каштоўнасцях жыцця.

У гаміліі Папа зноў закрануў важныя для яго тэмы міласэрнасці, спагады, суперажывання і справядлівасці.

«У свеце, які занадта часта бязлітасны да грэшніка і паблажлівы да граху, мы павінны развіваць у сабе пачуццё справядлівасці, каб адрозніваць волю Божую і дзейнічаць згодна з ёй».

Папа Францішак сказаў падчас імшы, што «Каляды — час, каб яшчэ раз задумацца, хто мы ёсць».

 Святая ноч. Час задумацца аб пражытым годзе і памарыць аб наступным. Згадаць добрых словам родных або тых, хто сышоў ад нас.

Загадаць жаданні.

Хай усё збудзецца!

Выкарыстайце акенца каментароў на гэтым сайце, каб віншаваць родных, знаёмых, сяброў, каханых або проста незнаёмых.

Святам трэба дзяліцца.

З Раством! З Божым Нараджэннем! З Нараджэннем Хрыстовым! З Калядамі!

Вясёлых святаў, дарагія чытачы!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?