Святы Мікалай праляцеў над Беларуссю ў 22.35 і скінуў каля 2,5 млн падарункаў над Мінскам, а затым скіраваўся на поўдзень. У момант напісання навіны, у 22:53, ён пралятаў над Анкарой (Турцыя), потым скіраваўся ў Грэцыю і Сірыю. Нягледзячы на вайну, дзеці там таксама чакаюць цудаў.

Асноўны персанаж Раства — Святы Мікалай (Санта-Клаўс, ці фінская версія Ёулупукі) сёння а 14-й гадзіне адправіўся на аленевай запрэжцы ў сваё галоўнае падарожжа года.

Мільёны дзяцей па ўсім свеце чакаюць яго візіту. Стартаваў ён з выспаў у Ціхім акіяне, затым завітаў у Новую Зеландыю, Аўстралію, Японію, на Далёкі Усход Расіі. Фінішуе ён заўтра апоўдні паводле мінскага часу, але гэта будзе 12-я гадзіна ночы над Аляскай і Гавайскімі выспамі.

У мяшку сабраны падарункі на аснове пажаданняў, якія дайшлі да Святога Мікалая за год. Апошнім часам, паводле звестак фінскага партала навін yle.fi, у мех патрапілі планшэты, трэкеры актыўнасці, канструктары «Лега», настольныя гульні, кнігі ды шмат чаго іншага.

Перамяшчэнне Святога Мікалая адсочваюць вайскоўцы ЗША. Калісьці памылкова тэлефон ваеннай базы Пітэрсан быў надрукаваны ў прэсе, і ўсю ноч на 25 снежня на базу тэлефанавалі дзеці, цікавячыся шляхам Святога Мікалая.

Вайскоўцам, цяпер гэтым займаецца Камандаванне аэракасмічнай абароны Паўночнай Амерыкі, прыйшлося цярпліва паведамляць дзецям шлях Св. Мікалая, а з таго часу адсочванне шляху вайскоўцамі стала традыцыяй, прыгожа аформленай у Інтэрнэце.

Шлях таксама ілюструецца відэаролікамі палёту над рознымі краінамі, а цяпер і ў 3D.

Сачыць за палётам Святога Мікалая можна тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?