Тэракт на борце самалёта Airbus А321 авіякампаніі «Кагалымавія» быў здзейснены з дапамогай шырока распаўсюджанага тыпу выбухоўкі, што ўскладняе пошук яе вытворцаў. Пра гэта піша «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу, блізкую да следства.

Пры тэракце, паводле звестак выдання, хутчэй за ўсё выкарыстоўвалася выбухоўка C-4 на аснове пластыду, якая была распрацавана ў 1960-х гадах у ЗША і цяпер вырабляецца ў многіх краінах свету. Закладзена яна была ў алюмініевай бляшанцы з-пад Schweppes ёмістасцю 0,33 літра і была схаваная пад адным з крэслаў у канцы салона па правым борце.

15 снежня «Коммерсант» паведаміў, што самалёт, як выявілі ў ФСБ, быў узарваны бомбай невялікай магутнасці, вырабленай на аснове замежнай выбухоўкі, аналагічнай пластыду. Пры выбуху ў корпусе лайнера прабіла адтуліну дыяметрам каля метра, што прывяло да так званай выбухной разгерметызацыі, якая выклікала разбурэнне самалёта.

Самалёт Airbus A321 кампаніі «Кагалымавія» разбіўся 31 кастрычніка. Усе 224 чалавекі (у асноўным расіяне), якія знаходзіліся на борце, загінулі. Адказнасць за катастрофу ўзялі на сябе баевікі групоўкі «Вілаят Сінай», які прысягнула на вернасць тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0