Указам №516 ад 23 снежня Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка старшыні дзяржаўнага Мытнага камітэта Сяргея Барысюка. Прычыны звальнення не называюцца.

Сяргей Барысюк нарадзіўся ў 1972 у Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (1994), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2002). У мытных органах — ад снежня 1995. Ад красавіка 2003 г. узначальваў калектыў мытні «Мінск-2». У маі 2004 г. быў прызначаны на пасаду начальніка Упраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК Рэспублікі Беларусь. У лютым 2008 прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

На мінулым тыдні кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык заявіў аб затрыманні яшчэ трох чалавек па гучнай крымінальнай справе па атрыманні хабараў на Ашмянскай мытні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?