Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксандр Турчынаў прапанаваў разгледзець пытанне аб пераводзе святочнага царкоўнага календара з юліянскага на грыгарыянскі. Пра гэта ён напісаў на сваім асабістым сайце.

«Можа, ужо прыйшоў час і Украіне перайсці на святкаванне Раства 25 снежня разам з большасцю цывілізаваных краін? Але вырашаць гэта павінна, у першую чаргу, Рада хрысціянскіх цэркваў Украіны», — гаворыцца ў паведамленні. У пераходны перыяд Турчынаў прапанаваў «пакінуць святкаванне і 25 снежня, і 7 студзеня».

Ён адзначае, што ў Бібліі не ўказаная дата нараджэння Ісуса Хрыста, а рашэнне святкаваць Каляды 25 снежня, пасля зімовага сонцастаяння, калі пачынае павялічвацца працягласць светлавога дня, было прынята на Сусветным саборы ў Эфесе ў 431 годзе нашай эры.

Паводле грыгарыянскага календара святкуюць Каляды і іншыя царкоўныя святы Рымска-каталіцкая царква, пратэстанцкія дэнамінацыі і 9 з 14 праваслаўных цэркваў.

Паводле юліянскага календара адзначаюць святы Іерусалімская, Руская (разам з ёй у Беларусі), Сербская, Грузінская і Польская праваслаўныя цэрквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?