26.12.2015 / 18:32

Дзмітрый Лукашэнка і яго сям'я на дзіцячым ранішніку ФОТАФАКТ 17

Гасцей 26 снежня сустракалі ў сталічным дзіцячым доме №6. Яго выхаванцаў наведаў старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка. Разам са сваёй сям'ёй ён прыняў удзел у святочным ранішніку.

Дзед Мароз і чароўныя персанажы правялі вясёлыя гульні, паказалі навагодні паказ і, вядома, вадзілі карагоды.

А гваздом праграмы стала хімік-шоу, дзе навуковец прадэманстраваў незвычайныя эксперыменты і магчымасці займальнай навукі. Госці прыйшлі да дзяцей не толькі з віншаваннямі, але і з падарункамі. Ім дасталіся салодкія пачастункі і музычны цэнтр.

Анастасія Голасава, выхаванка ДУА «Дзіцячы дом №6 Мінска»:

Да ранішніка мы вельмі рыхтаваліся. Усё атрымалася так, як мы хацелі. Мы жадаем, каб ніякія дзеці не траплялі ў дзіцячыя дамы, каб усе жылі дружна і шчасліва, і ўсяго самага найлепшага.

Тамара Саўчанка, дырэктар ДУА «Дзіцячы дом №6 Мінска»:

Як у кожную сям'ю, хочацца, каб прыходзілі госці, асабліва ў значныя святы — у Новы год, Каляды. І падарункі. Я вельмі ўдзячная людзям, якія знаходзяць час.

0
dalwitz / Адказаць
26.12.2015 / 18:44
Новость года !!! Сын Самого ... детей посетил ! Неужели это такое событие ?
0
ЛуД / Адказаць
26.12.2015 / 18:48
Вот он. Настоящий патриотизм и забота о людях. Это не флажками махать.
0
leikobel / Адказаць
26.12.2015 / 18:54
Приятно, что такая прекрасная семья у сына Президента!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру