Акадэмік Сахараў і Махатма Гандзі ў рай не трапяць. А вось патрыярх Кірыл і прэзідэнт Пуцін, імаверна, так. Пра гэта ў шчырым інтэрв'ю расійскаму часопісу «Сноб» заявіў вызвалены ад пасады кіраўнік Сінадальнага аддзела РПЦ па ўзаемаадносінах царквы і грамадства протаіерэй Усевалад Чаплін.

«Ці трапіў у рай акадэмік Сахараў? Дакладна не. Хоць гэта быў чалавек дастаткова дабрадзейны, з моцнай грамадзянскай пазіцыяй, разумны, высакародны і ўсё такое іншае. Але — не. Бо ён не ведаў сапраўднай веры, якая робіць магчымым ўваходжанне ў Царства Божае, і бо ён жыў, спадзеючыся толькі на розум і толькі на свае сілы, на сілу свайго інтэлекту, сваёй грамадзянскай пазіцыі. Гэтак жа, як Махатма Гандзі.

Пуцін — можа быць. Яму толькі крышку больш пакоры будзе трэба і больш сумленнасці ў сваіх адносінах з Богам і Евангеллем.

Наконт мяне. Як любы нармальны праваслаўны хрысціянін, я кажу, што я не буду збаўлены, так належыць наогул казаць. Чалавек, які лічыць, што ён выратуецца, па вызначэнні памыляецца. Але ўсё-ткі надзеі не пакідаю, і не сваімі сіламі, вядома, а сіламі Божымі. Чалавек ратуецца не сам, яго Бог ратуе, для гэтага трэба толькі ў сінергію з Богам ўступіць, гэта не ўласныя чалавечыя намаганні. Як ужо будзе, гэта рассудзіць сам Госпад».

«Саромеюся спытаць, а патрыярх то ў рай трапіць?» — пацікавіўся журналіст.

«Думаю, так», — адказаў Чаплін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?